Пытаньні й адказы

Што рабіць, калі кніга дайшла пашкоджаная ці згубілася?

Скантактуйцеся з намі.

Мне трэба дапамога з кнігарняй - там усё па-ангельску.

Гэтая старонка вам дапаможа.

Вам патрэбная дапамога?

Канешне! Нам патрэбныя і супрацоўнікі для асобных праектаў, і вялянтэры, запаленыя жаданьнем рабіць і пашыраць цікавыя кнігі. І кніганошы таксама.

Запрашайце нас да сябе ў госьці зь вечарынамі і прэзэнтацыямі. Яны выглядаюць вось так.

Выдаць кнігу з вамі рэальна?

Так! Нам цікавая перадусім мастацкая, навуковая і навукова-папулярная літаратура па-беларуску на любыя тэмы.

Дасылайце нам (электронны адрас унізе старонкі) завершаныя творы і працы, не чарнавыя варыянты ці часткі. Мы можам нефармальна абмеркаваць незавершаныя працы ці ідэі выданьняў.

Рашэньне будзе за рэдакцыйнай калегіяй.  Мы возьмемся за тыя кнігі, у якія ў нас будзе вера і на якія ў нас ёсьць сілы. Ёсьць багата цудоўных твораў, якія па-за абшарам нашай экспэртызы. Іншыя выдаўцы ў такіх выпадках зробяць лепшую за нас працу.

"Скарына" не публікуе кнігаў на замову, але мы можам падказаць, як можна выдаць кнігу самастойна.