Мовазнаўчыя працы
Вацлаў Ластоўскі

Прэзэнтацыі кнігі пройдуць у Вільні 26 лістапада і ў Варшаве – 3 сьнежня а 13-й гадзіне на кірмашы гістарычнай кнігі (беларускі стэнд).

2023, 238 с.
ISBN 978-1-915601-31-5

Упершыню чытацтву прапануецца досыць поўны збор мовазнаўчых тэкстаў – каля сямідзесяці артыкулаў і нататак розных памераў, якія з 1912 па 1927 гады друкаваліся ў пэрыядычных выданьнях (“Наша Ніва”, “Крывіч”, “Узвышша”) і каляндарах.

Кніга адрасуецца мовазнаўцам, этнографам і гісторыкам, і ўсім, хто цікавіцца спадчынай волата беларускай навукі.

Укладальнік: Уладзіслаў Гарбацкі
Пасьляслоўе: праф. Ніна Баршчэўская

Мовазнаўчая спадчына В. Ластоўскага ўвасабляе багаты, разнастайны і дасюль актуальны матэрыял, які ахоплівае розныя сфэры: гісторыю мовы, лексыкаграфію, фанэтыку, анамастыку, лексыкалёгію, сацыялінгвістыку, дыялекталёгію, графіку. Ва ўсіх гэтых сфэрах В. Ластоўскі пакінуў сьмелыя і наватарскія напрацоўкі. Ён стаяў ля вытокаў беларускай сацыялінгвістыкі: ад першага мовазнаўчага тэксту ў 1912 годзе ў яго тлумачэньнях і падыходах выразна чыталіся экстралінгвістычныя чыньнікі.