Каляндар Паўла Севярынца

У продажы ў нашай кнігарні (для Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША, Канады і Аўстраліі) і тут (для іншых краінаў).

Павал Севярынец - адзін з найбольш вядомых беларускіх палітвязьняў (гучыць сумна, канешне). Ён неаднаразова затрымліваўся і быў асуджаны да штрафаў, пасяленьня і турэмнага зьняволеньня за публічнае адстойваньне права беларускага народу на дэмакратычны лад грамадзкага ўладкаваньня. Палітыцы ён прысьвяціў 25 гадоў – большасьць свайго жыцьця. Зь іх восем адсядзеў у зьняволеньні. Быў заснавальнікам партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, напісаў 12 кніг.

У 2018 г. у іх нарадзіўся сын Францішак.

У чэрвені 2020 г. – яшчэ да выбараў – Павал быў затрыманы пасьля выбарчага пікету на менскай Камароўцы. Пасьля 75 содняў ён ня быў вызвалены, яму было прад’яўлена абвінавачаньне па крымінальным артыкуле (заклікі да сацыяльных закалотаў) і ў 2021 г. таемным судом ён быў асуджаны да сямі гадоў турэмнага зьняволеньня. Прызнаны палітвязьнем. Здымак ягонай жонкі Вольгі ў чаканьні на мужа пад сьценамі Акрэсьціна абляцеў СМІ.

Павал - праваслаўны, Вольга - каталічка. Для абодвух хрысьціянcкая вера зьяўляецца важным аспэктам іхнага жыцьця.


Сужонкі ў свой час стварылі інтэрнэт-краму “сэнсоўных падарункаў” Кропля - маленькі сямейны бізнэс.

Сёлета Кропля выдала насьценны каляндар з малюнкамі беларускіх храмаў, якія Павал дасылаў з турмы, і ягонымі цытатамі на кожны месяц наступнага году. Кропля гандлюе толькі ў Беларусі, але мы змаглі перавыдаць каляндар (у павялічаным фармаце і зь мясцовымі сьвятамі) і ў Брытаніі. Увесь прыбытак ад продажу будзе перададзены сям’і палітзьняволенага.


Каляндар можна атрымаць па пошце ў Брытаніі або забраць з Скарынаўскай бібліятэкі (што дазволіць нам сабраць дадатковыя сродкі). У каляндар будзе ўкладзены таксама пералік іншых праектаў падтрымкі беларускіх палітвязьняў і іхных сем’яў. Набывайце сабе і падаруйце сябрам!

У продажы ў нашай кнігарні (для Вялікабрытаніі) і тут – для іншых краінаў