Belarus Knockin' at the Vatican's Door
Cпампаваць (PDF, 1.4 Mb) задарма. Набыць друкаваную вэрсію можна на сайтах Amazon і Lulu.
ISBN 978-1-915601-07-0
Кніга падрыхтаваная групай “Хрысьціянская візія” і дакумэнтуе спробы беларускай грамадзянскай супольнасьці заручыцца падтрымкай Апостальскай Сталіцы для спыненьня рэпрэсіяў у Беларусі і вызваленьня палітычных вязьняў ў кантэксьце палітычнага крызісу 2020 году.
Яна адкрываецца водгукам Сьвятланы Ціханоўскай на энцыкліку папы Францішка Fratelli tutti, у якой лідарка дэмакратычнай Беларусі разважае пра магчымыя шляхі вырашэньня канфлікту ў грамадзтве ва ўмовах, калі толькі адзін бок мае сродкі гвалту і з ахвотай карыстаецца імі дзеля несправядлівага ўтрыманьня ўлады.
Тэму працягвае тэкст ксяндза Вячаслава Барка, папулярнага відэаблёгера і прапаведніка, “Папа Францішак, як спыніць вайну ў Беларусі? Як спыніць зло?”
У кнізе публікуюцца лісты да папы Францішка палітычнага зьняволенага Ігара Лосіка, жонкі палітычнага зьняволенага Паўла Севярынца і групы сужонкаў і сваякоў палітычных зьняволеных у Беларусі “Вызваленьне”.
Гэтыя звароты суправаджаліся лістамі ад “Хрысьціянскай візіі”, якія публікуюцца ўпершыню.
Таксама ўпершыню публікуецца ліст “Хрысьціянскай візіі” да дзяржсакратара Апостальскай Сталіцы кардынала П’етра Параліна.
Кніга заканчваецца аналітычным артыкулам каардынатаркі “Хрысьціянскай візіі” Натальлі Васілевіч пра стаўленьне Ватыкану да падзеяў палітычнага крызісу 2020-21 гг. у Беларусі.