Тематическая и хронологическая роспись статей «Минских епархиальных ведомостей»
Кніга выйдзе ўлетку 2023 г.
Тэматычны і храналагічны роспіс артыкулаў "Мінскіх епархіяльных ведамасцяў" – гэта інструмент для арыентавання ў больш за 1200 нумарах гэтага выдання (1898 – 1920 гг.), якое рэгулярна выходзіла цягам больш як 50 гадоў (1868–1920 гг.).
Акрамя афіцыйных абвестак і звестак ад свецкага і царкоўнага начальства, у выданні публікаваліся каштоўныя матэрыялы краязнаўчай тэматыкі і гісторыі рэгіёна. У ім можна адсачыць механізмы кіравання і працы духоўных навучальных устаноў, асяродкаў і таварыстваў.
У выданні прысутнічае багаты матэрыял для этнолагаў, царкоўных і рэгіянальных гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, біяграфістаў, генеалогаў.
Яно таксама будзе каштоўным для ўсіх, хто цікавіцца канфесіянальнай і рэгіянальнай гісторыяй Беларусі перыяду Расійскай імперыі.