Вечарына ў Лёндане

Калі: пятніца 25 лістапада а 19:00
Дзе: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, London, N12 8HS

Калі ласка, зарэгіструйцеся

Запрашаем на вечарыну адсьвяткаваць нараджэньне ў Лёндане беларускага выдавецтва!

Першым выданьнем "Скарыны" стала жыцьцярадасная кніга клясыка ўкраінскай літаратуры Агатангела Крымскага “Бэйруцкія апавяданьні” у цудоўным беларускім перакладзе.

У вечарыне возьмуць удзел:

  • перакладнік “Бэйруцкіх апавяданьняў” Уладзіслаў Гарбацкі,

  • сябры рэдакцыйнай калегіі,

  • старэйшая навуковая супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Ўкраіны Надзія Стрышанэць.

Мы пагаворым пра:

  • беларускі кнігадрук у Лёндане,

  • Агатангела Крымскага і чаму ён сёньня важны як для Ўкраіны, так і для Беларусі,

  • набэлістку Ані Эрно, бо наш рэдактар У. Гарбацкі - аўтар адзінага перакладу на беларускую мову аднаго зь ейных твораў.

Вас чакае цікавая гутарка, будуць прадавацца новыя і старыя кнігі, раздавацца аўтографы і разьлівацца смачнае віно. А таксама - калядны кірмаш ад беларускага брэнду Loom & Bloom!

А хто яшчэ ня бачыў выставы Няскораныя, змогуць далучыцца да куратарскага туру па выставе.

Уваход задарма, ахвяраваньні на Скарынаўскую бібліятэку вітаюцца. Калі ласка, зарэгіструйцеся!

  • Пра "Бэйруцкія апавяданьні" й выдавецтва "Скарына": артыкул у "Будзьма" і відэа на "Маланцы"

  • Уладзіслаў Гарбацкі пра сябе, Беларусь і беларусаў: артыкул у "Новым часе"

  • Уладзіслаў Гарбацкі пра свой пераклад набэлісткі Ані Эрно: інтэрв'ю на Радыё Свабода