Пытаньні й адказы
Дзе набыць вашыя кнігі?
Вільня: Беларускі цэнтар на Віленскай 20.
Варшава: Беларускі моладзевы хаб на пл. Канстытуцыі.
Эўразьвяз, Брытанія, ЗША, Канада і Аўстралія
Найніжэйшыя кошты – у нашай інтэрнэт-кнігарні.
Іншыя краіны
У нашай кнігарні, на сайтах Amazon, Lulu і на іншых інтэрнэт-пляцоўках. Некаторыя кнігарні змогуць замовіць вам нашыя кнігі – пакажыце гандлярам ISBN нумар патрэбнай кнігі. Каб пазьбегнуць мытаў, найлепш набываць нашыя кнігі ў сваёй краіне ці рэгіёне.
Электронныя кнігі
У Google Play Books і Apple Books.
Што рабіць, калі кніга дайшла пашкоджаная ці згубілася?
Зьвяжыцеся з намі.
Мне трэба дапамога з кнігарняй - там усё па-ангельску.
Гэтая старонка вам дапаможа.
Выдаць кнігу з вамі рэальна?
Так! Нам цікавая перадусім мастацкая, навуковая і навукова-папулярная літаратура, па-беларуску на любыя тэмы і на любых мовах – на беларускія тэмы.
Дасылайце нам завершаныя творы і працы, не чарнавыя варыянты ці часткі. Мы можам нефармальна абмеркаваць незавершаныя працы ці ідэі выданьняў.
Рашэньне будзе за рэдакцыйнай калегіяй. Мы возьмемся за тыя кнігі, у якія ў нас будзе вера і на якія ў нас будуць сілы. Ёсьць багата цудоўных твораў, для якіх у нас няма экспэртызы. У такіх выпадках іншыя выдаўцы зробяць лепшую за нас працу.
Вам патрэбная дапамога?
Канешне – напішыце нам! Нам патрэбная і супрацоўнікі для асобных праектаў, і вялянтэры, запаленыя жаданьнем рабіць і пашыраць цікавыя кнігі. І запрашайце нас да сябе ў госьці зь вечарынамі і прэзэнтацыямі! – Кнігі зьбіраюць супольнасьць.